Радыё Ўнэт: "Жыве Беларусь уначы" ("Białoruskie Noce") - Навіны / 10.12.2020 /
Вечаровыя навіны 10 снежня ў эфіры «Радыё Ўнэт»: - Беларусь закрывае межы на выезд з 21 снежня. Гэта канчатковая дата, прапісаная ў пастанове Савету Міністраў. - Замежнікам не будзе дазволены ўезд у Беларусь без пасведчання аб адсутнасці COVID-19. - Вывешванне бел-чырвона-белай сімволікі на балконах будзе расцэньвацца як незаконны пікет. - Старэйшы сын старшыні Віцебскага гарвыканкаму 32-гадовы Вадзімір Заранкін атрымаў 10 сутак арышту за ўдзел у недазволенай акцыі. Яго малодшага брата Філіпа арыштоўвалі ў верасні за ўдзел у маршы супраць таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. - Святлана Ціханоўская прапанавала, каб Літва ўвяла санкцыі супраць «Беларуськалія». - Сёння на гомельскім вакзале затрымалі шматдзетную маці Наталлю Глазкову. У гэты ж час міліцыянты правялі ператрус у яе сяброўкі Аксаны Ліхадзіеўскай, паведаміў сайт Моцныя навіны. У лістападзе Наталля пашыла цацку «Беларускі Пачакун» і сфатаграфавала яе з бел-чырвона-белым сцяжком. - Журналістка «Белсата» Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова, а таксама карэспандэнтка TUT.BY Кацярына Барысевіч былі ўзнагароджаны прэміяй «Журналіст года». Тым часам у намінацыі «Праваабаронца года» пасмяротна ўзнагароджана Таццяна Агеева. - Аляксандр Лукашэнка падпісаў пагадненне аб узаемным прызнанні віз з Расеяй. - Святлана Ціханоўская прызначыла Валерыя Кавалеўскага сваім прадстаўніком па міжнародных справах. - Кіраўніцтва БДУ выступіла з заявай у міліцыю супраць студэнтаў. - Нацбанк загадаў разблакаваць рахункі тым, хто атрымаў грошы ад фонду BY_help. У лістападзе ў беларусаў, якія атрымлівалі фінансавую дапамогу BY_help, былі заблакаваныя карткі. - У Беларусі зафіксаваны новы антырэкорд захворванняў: 1939 выпадкаў COVID-19 за суткі. - У Афганістане забітая вядомая журналістка і праваабаронца МалАла МАйванд. - Раней у Даніі былі забітыя мільёны норак у сувязі з каронавірусам – жывёлы маглі стаць пераносчыкамі захворвання. Цяпер эколагі баяцца, што трупны яд з масавых пахаванняў патрапіць у грунтавыя вады. - Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон сурʼёзна заняўся барацьбой за свецкасць у сваёй краіне. - У Берліне заканчваецца будаўніцтва кабін іншай інфраструктуры для масавай вакцынацыі. У інтэрвʼю Еўраньюс кіраўнік праекту Альбрэхт Бромэ распавёў, што лагістыку цэнтраў ён распрацаваў пры дапамозе канструктара Лега. - На саміце Еўрапейскага Саюза было дасягнута пагадненне з Венгрыяй і Польшчай аб разблакаванні сямігадовага плана бюджэту ЕС на 2021-2027 гг. --- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/radiownet-archiwum/message
Вечаровыя навіны 10 снежня ў эфіры «Радыё Ўнэт»:
- Беларусь закрывае межы на выезд з 21 снежня. Гэта канчатковая дата, прапісаная ў пастанове Савету Міністраў.
- Замежнікам не будзе дазволены ўезд у Беларусь без пасведчання аб адсутнасці COVID-19.
- Вывешванне бел-чырвона-белай сімволікі на балконах будзе расцэньвацца як незаконны пікет.
- Старэйшы сын старшыні Віцебскага гарвыканкаму 32-гадовы Вадзімір Заранкін атрымаў 10 сутак арышту за ўдзел у недазволенай акцыі. Яго малодшага брата Філіпа арыштоўвалі ў верасні за ўдзел у маршы супраць таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.
- Святлана Ціханоўская прапанавала, каб Літва ўвяла санкцыі супраць «Беларуськалія».
- Сёння на гомельскім вакзале затрымалі шматдзетную маці Наталлю Глазкову. У гэты ж час міліцыянты правялі ператрус у яе сяброўкі Аксаны Ліхадзіеўскай, паведаміў сайт Моцныя навіны. У лістападзе Наталля пашыла цацку «Беларускі Пачакун» і сфатаграфавала яе з бел-чырвона-белым сцяжком.
- Журналістка «Белсата» Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова, а таксама карэспандэнтка TUT.BY Кацярына Барысевіч былі ўзнагароджаны прэміяй «Журналіст года». Тым часам у намінацыі «Праваабаронца года» пасмяротна ўзнагароджана Таццяна Агеева.
- Аляксандр Лукашэнка падпісаў пагадненне аб узаемным прызнанні віз з Расеяй.
- Святлана Ціханоўская прызначыла Валерыя Кавалеўскага сваім прадстаўніком па міжнародных справах.
- Кіраўніцтва БДУ выступіла з заявай у міліцыю супраць студэнтаў.
- Нацбанк загадаў разблакаваць рахункі тым, хто атрымаў грошы ад фонду BY_help. У лістападзе ў беларусаў, якія атрымлівалі фінансавую дапамогу BY_help, былі заблакаваныя карткі.
- У Беларусі зафіксаваны новы антырэкорд захворванняў: 1939 выпадкаў COVID-19 за суткі.
- У Афганістане забітая вядомая журналістка і праваабаронца МалАла МАйванд.
- Раней у Даніі былі забітыя мільёны норак у сувязі з каронавірусам – жывёлы маглі стаць пераносчыкамі захворвання. Цяпер эколагі баяцца, што трупны яд з масавых пахаванняў патрапіць у грунтавыя вады.
- Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон сурʼёзна заняўся барацьбой за свецкасць у сваёй краіне.
- У Берліне заканчваецца будаўніцтва кабін іншай інфраструктуры для масавай вакцынацыі. У інтэрвʼю Еўраньюс кіраўнік праекту Альбрэхт Бромэ распавёў, што лагістыку цэнтраў ён распрацаваў пры дапамозе канструктара Лега.
- На саміце Еўрапейскага Саюза было дасягнута пагадненне з Венгрыяй і Польшчай аб разблакаванні сямігадовага плана бюджэту ЕС на 2021-2027 гг.
--- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/radiownet-archiwum/message